Бэта версія

Cerca

Vatican News
2018.07.01 Angelus Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  CPF Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"   (Vatican Media)

Францішак: давер да Езуса адкрывае шлях да Яго сэрца

Пра веру, якая аднаўляе сапраўднае жыццё, гаварыў Папа перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 1 ліпеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

Ян Мойсік  Ватыкан

 Святы Айцец падкрэсліў, што на шляху да Бога ніхто не павінен сябе адчуваць ня вартым ці тым, хто не мае да гэтага права.  “Евангелле гэтай нядзелі (Мк 5,21- 43) расказвае пра два цуды здзейсненыя Езусам, апісваючы іх амаль як свайго роду трыумфальнае шэсце да жыцця, - сказаў Францішак. Спачатку евангеліст расказвае пра нейкага Яіра, аднаго з кіраўнікоў сінагогі, які прыйшоў да Езуса і папрасіў Яго, каб прыйшоў да яго дому, таму што яго 12-ці гадовая дачка памірае. Езус згаджаецца і ідзе разам з ім. Але па дарозе прыходзіць навіна, што дзяўчына памерла. Мы можам уявіць сабе адчай гэтага бацькі. Хрыстус аднак кажа яму “Не бойся, толькі вер!” (Мк 5, 36). Прыбыўшы у дом Яіра Езус кажа выйсці тым, хто плакаў. Сярод іх былі таксама жанчыны, якія моцна галасілі. Езус уваходзіць у пакой толькі з бацькамі дзіцяці і трыма вучнямі, і звяртаючыся да памерлай кажа: “дзяўчынка, табе кажу, устань! (Мк 5, 21). І адразу ж устала дзяўчынка быццам бы разбудзіўшыся ад глыбокага сну.

У цэнтр гісторыі гэтага цуду Марк далучыў іншы расказ: аздараўленне жанчыны, якая хварэла на крывацёк і выздаравела дакрануўшыся да плашча Хрыста ( Мк 5, 27).  Тут кідаецца ў вочы той факт, што вера гэтай жанчыны прыцягае боскую збаўчую сілу, можна сказаць крадзе яе ў Езуса, гэтую боскую збаўчую сілу ў Хрысце, які, адчуўшы, што моц выйшла з Яго, хоча зразумець, хто гэта зрабіў. І калі жанчына, з вялікім сорамам, падышла і ўпала перад Ім сказаўшы Яму ўсю праўду, Хрыстус сказаў ёй: “Дачка, вера твая ўратавала цябе” (Мк 5, 34).

Гэта дзве ўзаемазвязаныя гісторыі, у цэнтры якіх стаіць вера; і паказваюць яны Езуса як крыніцу жыцця як Таго, Які прывяртае жыццё таму, хто поўнасцю давярае Яму. Два галоўныя героі, бацька дзяўчынкі і хворая жанчына, не былі вучнямі Езуса, аднак былі выслуханыя дзякуючы сваёй веры. Маюць веру да Яго. З гэтага мы разумеем, што на шлях Пана пакліканы усе: ніхто не павінен адчуваць сябе нявартым, чалавекам, які дапусціўся злоўжывання, ці тым, хто не мае да гэтага права. Каб атрымаць доступ да Яго сэрца існуе толькі адно папрабаванне: адчуваць патрэбу аздараўлення і давяраць Яму. Я вас пытаюся, ці вы маеце патрэбу ў аздараўленні? Ці маеце якісці грэх, якуюсці праблему? Адчуваючы гэта маем веру ў Езуса?

 Езус ідзе, каб знайсці гэтых людзей сярод натоўпу і вырывае іх з ананімнасці, вызваляе іх ад страху жыцця і заклікае да адважнага дзеяння. Гэта робіць сваім позіркам і словам, якія ставяць іх на ногі пасля шматлікіх пакут і прыніжэнняў. Таксама і мы пакліканы да таго, каб прыняць і наследаваць гэтыя словы, якія вызваляюць і тыя позіркі, якія прывяртаюць жаданне жыцця тым, хто яго пазбаўлены.  

У гэтым евангельскім урыўку пераплятаюцца тэмы веры і новага жыцця, таму што Езус прыйшоў даць новае жыццё ўсім.  Увайшоўшы у дом, у якім дзяўчынка ляжала мёртвая, Ён выганяе тых, хто плакаў і моцна галасіў і кажа: “Дзіця не памерла, а спіць” (Мк 5, 39). Езус - гэта Пан і перад Ім фізічная смерць з’яўляецца як сон: няма прычыны для адчаю. Інакшай з’яўляецца смерць, якая палохае: гэта зацвярдзелае ад зла сэрца!  Ад яго мы маем страх. Калі мы адчуваем, што маем зацвярдзелае сэрца, сэрца забальзамаванае, мы павінны баяцца гэтага. Гэта смерць сэрца. Але таксама грэх, таксама забальзамаванае сэрца, для Езуса, ніколі не з’яўляецца апошнім словам, таму што Ён прынёс нам бясконцую міласэрнасць Айца. Нават, калі мы ўпалі ў прорву, Яго далікатны і моцны голас даходзіць да нас: “Кажу табе устань”.

Папросім Панну Марыю, каб суправаджала нашае падарожжа веры і канкрэтнай любові, асабліва да тых, хто ў ёй мае патрэбу. І мы просім яе матчынага заступніцтва за нашых братоў, якія пакутуюць целам і духам”.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра рымлян і пілігрымаў з розных частак свету і ўдзяліў сваё Апостальскае благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 ліпеня 2018, 14:43