Папа ў Базыліцы св. Мікалая ў Бары Папа ў Базыліцы св. Мікалая ў Бары 

Францішак падзякаваў за экуменічную сустрэчу ў Бары

Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 8 ліпеня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра, падзякаваў за сустрэчу, якая 7 ліпеня прайшла ў Бары з нагоды дня разважанняў і малітвы за мір на Блізкім Усходзе.

Ян Мойсік - Ватыкан

“Учора, ў Бары, разам з патрыярхамі цэркваў Блізкага Усходу і іх прадстаўнікмі мы святкавалі асаблівы дзень малітвы і разважанняў у інтэнцыі міру ў рэгіёне. Я дзякую Богу за гэтую сустрэчу, якая была красамоўным знакам адзінства сярод хрысціянаў, і ў якім з энтузіязмам удзельнічаў народ Божы. Яшчэ раз, дзякую братам кіраўнікам Цэркваў і іх прадстаўнікам. Я дзякую арцыбіскупу Бары, супрацоўнікам і ўсім вернікам, якія суправаджалі нас і падтрымлівалі нас малітваю і радаснаю прысутнасцю”, - сказаў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 ліпеня 2018, 09:44