Бэта версія

Cerca

Vatican News
Францішак вітае прадстаўнікоў дэлегацыі Канстантынопальскага Патрыярхату Францішак вітае прадстаўнікоў дэлегацыі Канстантынопальскага Патрыярхату  (Vatican Media)

Святы Айцец прывітаў праваслаўную дэлегацыю

Папа прывітаў дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхату, якая прысутнічала на Эўхарыстыі з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла.

“Падчас гэтай цэлебрацыі я сардэчна прыняў дэлегацыю, якая прыбыла ў Рым ад імя Экуменічнага Патрыярха, дарагога брата Барталамея. Гэта прысутнасць з’яўляецца чарговым знакам шляху адзінства і братэрства, які, дзякуючы Богу, характарызуе нашы Цэрквы”, - сказаў Пантыфік пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 чэрвеня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра.

У рамках свайго візіту ў Рым дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату, якая прыбыла пад кіраўніцтвам архіепіскапа Ёва, сустаршыні Камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, акрамя ўрачыстай літургіі, якую ўзначаліў Папа, наведала Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству, а таксама прыняла ўдзел у кансісторыі, падчас якога Пантыфік узвёў у кардынальскую годнасць чатырнаццаць іерархаў.

Дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату штогод, пачынаючы з сярэдзіны 1960-х гадоў, прыязджае ў Ватыкан на ўрачыстасць апосталаў Пятра і Паўла. Дэлегацыя ж Апостальскай Сталіцы кожны год ездзіць у Стамбул 30 лістапада, на свята св. Андрэя Апостала.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 чэрвеня 2018, 12:53