Папа з артыстамі цыркавога калектыву "Rony Roller Circus" Папа з артыстамі цыркавога калектыву "Rony Roller Circus" 

Святы Айцец: прыгажосць набліжае да Бога

Прыгажосць набліжае да Бога, заўважыў Пантыфік 20 чэрвеня 2018 г., вітаючы цыркавы калектыў “Rony Roller Circus”, які выступіў на плошчы св. Пятра на заканчэнне агульнай аўдыенцыі.

Францішак падзякаваў артыстам за тое, што “паказалі, наколькі прыгажосць добра ўздзейнічае на душу і цела”. “Яна ўзнікае дзякуючы цяжкой працы, дзякуючы гадзінам трэніровак”, - заўважыў Папа і дадаў, што ўсё гэта мае вялікую вартасць, бо “любая прыгажосць набліжае нас да Бога”.

Італьянскі цыркавы калектыў “Роні Ролер” ужо не ўпершыню выступае на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Акрамя таго, па ініцыятыве Апостальскай элемазінарыі, у студзені 2016 г. ён правёў дабрачыннае выступленне для двухтысячнай групы бежанцаў, бяздомных і зняволеных.

Сустракаючыся з работнікамі цыркаў, Францішак неаднаразова падкрэсліваў, што свет мае вялікую патрэбу ў прыгажосці, а для бедных і патрабуючых яркія і захапляючыя выступленні становяцца падтрымкай у змаганні з жорсткасцю і цяжкасцямі жыцця.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 чэрвеня 2018, 15:11