Бэта версія

Cerca

Vatican News
Sainte Josephine Bakhita Св. Жазэфіна Бакхіта, нябесная апякунка ахвяр гандлю людзьмі 

Папа: пачуем голас ахвяр гандлю людзьмі

“Трэба разарваць кайданы сучаснага рабства”, напісаў Францішак 7 чэрвеня 2018 г. у пасланні на Дзень Жыцця, які 17 чэрвеня будзе адзначацца ў Вялікабрытаніі.

Ян Мойсік - Ватыкан

У сваім лісце Папа даручыў ахвяры гандлю людзьмі заступніцтву св. Жазэфіны Бакхіты, афрыканскай нявольніцы, нябеснай апякункі ахвяр гандлю людзьмі і ўсіх сучасных рабоў. Пасланне Папы ўключае ў сябе заклік да хуткіх дзеянняў, каб “кожны з нас расплюшчыў свае вочы і ўбачыў беднасць людзей, пазбаўленых свабоды, годнсць якіх поўнасцю затаптывецца. Трэба прыслухоўваўся да іх крыкаў аб дапамозе”.

Ініцыятыва Дня Жыцця мае на мэце прыцягнуць ўвагу грамадскасці да яшчэ існуючага гандлю жывым таварам. Епіскапат Вялікабрытаніі нагадвае, што толькі ў Англіі ахвярамі гэтай практыкі кожны год становяцца, па меншай меры, 13 тыс. чалавек. Адсюль неабходнасць гаварыць уголас пра тое, што рабства існуе надалей і не з’яўляецца феноменам мінулага перыяду.

Касцёл у Вялікабрытаніі актыўна ўдзельнічае ў барацьбе з гандлем людзьмі. Прымас Англіі і Уэльса, кардынал Вінцэнт Джэрард Нікалс старшынствуе, так званай “Групе св. Марты”, якая супрацоўнічае з Каталіцкім Касцёлам і грамадзянскай супольнасцю ў барацьбе супраць рабства. Назва Групы паходзіць ад папскай рэзідэнцыі, дзе па ініцыятыве Папы Францішка, была паклікана да жыцця ў 2014 г.  Гэтае супрацоўніцтва неабходнае, таму што, як паказвае статыстыка штогоду, толькі адзін працэнт рабоў набывае свабоду.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 чэрвеня 2018, 10:29