Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Папа ўхваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах Кананізацыі

8 чэрвеня 2018 г. Папа зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні цудаў і мучаніцтва некаторых кандыдатаў да кананізацыі і беатыфікацыі.

Дэкрэты аб прызнанні цудаў тычацца: італьянскага 19-гадовага юнака, благаслаўлёнага Нунцыа Сульпрыцыа (1817-1836); мексіканкі, Слугі Божай Марыі Кансэпсьён Кабрэра Арыяс-дэ-Арміды (1862-1937), містычкі, пісьменніцы і маці дзевяці дзяцей; а таксама іспанкі, Слугі Божай Марыі Гвадэлупэ Орціс-дэ-Ландазуры-і-Фэрнандэс-дэ-Эрэдзіі (1916-1975), члена Персанальнай прэлатуры Святога Крыжа і “Opus Dei”.

Францішак таксама ўхваліў дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва чатырох ахвяр вайсковай дыктатуры ў Аргентыне: біскупа Энрыке Анхэля Анжэлелі Карлэці, пастыра дыяцэіі Ла-Рыёха; кс. Габрыэля Жазэфа Ражэ Лонгвіля, дыяцэзіяльнага святара; айца Карла-дзі-Дзіа-Мурыяса, законніка з Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных; а таксама Венчэслао Пэдэрнэра, свецкага верніка і бацькі, забітых з нянавісці да веры ў 1976 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 чэрвеня 2018, 11:09