Бэта версія

Cerca

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі адукацыйнага праекту "Scholas Occurentes" Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі адукацыйнага праекту "Scholas Occurentes" 

Пантыфік: змяніўшы выхаванне можна змяніць свет

Толькі змяніўшы выхаванне, можна змяніць свет, адзначыў Папа падчас сустрэчы з членамі Фонда “Gravissimus Educationis”.

Францішак прыняў іх на аўдыенцыі, якая адбылася 25 чэрвеня 2018 г. у ватыканскім Апостальскім палацы. У сваёй прамове ён заклікаў праз адукацыю спрыяць будаванню будучыні, “дзе годнасць асобы і паўсюднае братэрства будуць глабальнымі рэсурсамі, да якіх кожны грамадзянін будзе мець доступ”.

Святы Айцец заўважыў, што перад выклікамі сучаснага глабалізаванага свету, неабходна, каб каталіцкая адукацыя адрознівалася шырокім поглядам дзеля дабра будучых пакаленняў. Навучальныя ўстановы павінны быць месцамі для сустрэчы і дыялогу з прадстаўнікамі іншых культур, традыцый і рэлігій, а таксама падтрымліваць надзею ў свеце, сказаў Папа.

“Мы павінны даць душу глабалізаванаму свету праз інтэлектуальную і маральную фармацыю, здольную спрыяць добрым з’явам, якія былі прынесены глабалізацыяй, і выпраўляць дрэнныя”

- падкрэсліў Святы Айцец.

Асаблівую ўвагу Пантыфік звярнуў на тое, што навуковыя даследванні павінны тычыцца цэласнай экалогіі і пошуку новых мадэляў развіцця, “адпаведных больш праўдзіваму разуменню шчасця і здольных выпраўляць некаторыя скажоныя механізмы спажывецтва і вытворчасці”.

“Яшчэ адзін выклік – палітычны. Улада тэхналогіі непарыўна ажыцяўляе экспансію. Адным з яе вынікаў з’яўляецца пашырэнне культуры адчужэння, якая без разбору паглынае рэчы і людзей. Гэта ўлада грунтуецца на антрапалогіі, якая заснавана на ідэі, што чалавек – гэта драпежнік, а свет, у якім ён жыве – гэта рэсурс, які трэба выкарыстоўваць для ўласнага задавальнення”, - лічыць Пантыфік.

Паводле Святога Айцец праца навукоўцаў і даследчыкаў павінна адпавядаць тром асноўным крытэрыям, першым з якіх з’яўляецца выразная самаідэнтыфікацыя. Гаворка ідзе пра захаванне спадчыны хрысціянскай цывілізацыі і падтрымкі евангелізацыйнай місіі Касцёла, з увагай да найбольш патрабуючых.

Другі крытэрый – гэта якасць хрысціянскай адукацыі, якая павінна на падабенства маяка асвячаць кожны даследчыцкі і выхаваўчы праект. Трэці крытэрый працы навукоўцаў, паводле Папы, гэта адданасць супольнаму дабру, гарызонты якога трэба заўсёды пашыраць, выхоўваючы ў людзях “пачуццё прыналежнасці да чалавечай сям’і”.

Фонд “Gravissimus Educationis” быў заснаваны Францішкам 28 кастрычніка 2015 г. з нагоды 50-годдзя аднайменнай дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабора, прысвечанай хрысціянскай адукацыі. Структура пераследуе навуковыя і культурныя мэты, скіраваныя на падтрымку каталіцкай адукацыі ў свеце.

Рэпартаж з папскай аўдыенцыі
Навіна ў фармаце аўдыё
25 чэрвеня 2018, 13:52