Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" 

Пантыфік узгадаў бл. Марыю ад Беззаганнага Зачацця

Францішак адзначыў прыклад веры і служэння братам французскай законніцы, сястры Марыі ад Беззаганнага Зачацця, беатыфікацыя якой пройдзе 10 чэрвеня 2018 г.

Ян Мойсік - Ватыкан

“Сёння ў Ажан, Францыя, будзе абвешчана благаслаўлёнай законніца Марыя ад Беззаганнага Зачацця. Жыла яна на пераломе XVIII- XIX стагоддзяў. Заснавала жаночае законнае зграмаджанне: Таварыства Дачок Марыі - Марыяністкі. Будзем славіць Пана за гэтую Яго дачку, якая аддала жыццё Яму і служэнню братам”, - сказаў Пантыфік.

Адэля Дэ Бац Дэ Трэнкелеон нарадзілася 10 чэрвеня 1789 года, за месяц перад узяццем рэвалюцыйна настроеным насельніцтвам крэпасці Бастыліі. Яе сям'я была вымушаная адправіцца ў выгнанне з пачатку ў Іспанію і затым у Партугалію. Адным з этапаў быў горад Сан-Себасцьян дзе ў студзені 1801 г. Адэля прыняла першую камунію.  Выхавана ў каталіцкай веры дзяўчынка хутка адкрыла ў сабе пакліканне да законнага жыцця. Першапачаткова хацела ўступіць за закону кармелітанак, але гэты выбар адклала на пазней. У 1804 г. разам з групаю сябровак, так як яна вельмі рэлігійных, заснавала ў Ажан “Маленькае таварыства”, якое мела за мэту паглыбленне ў грамадстве духоўнага жыцця і рэлігійных ведаў, а таксама місійную дзейнасць.

У 1804 г. у Бардо яна заснавала жаночае законнае зграмаджанне: Таварыства Дачок Марыі - Марыяністкі. Стала яе першай настаяцельніцай, прыняўшы законнае імя Марыі ад Беззаганнага Зачацця. У 1820 г. Дочкі Марыі перасяліся ў Ажан. Тут у 1828 г. Адэля Дэ Бац Дэ Трэнкелеон памерла маючы толькі 38 гадоў. Яе беатыфікацыйны працэс пачаўся ў 1965 г. а 5 чэрвеня 1986 г. была абвешчана гераічнасць яе цнотаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 чэрвеня 2018, 14:22