Бэта версія

Cerca

Vatican News
Сустрэча Папы з Прэзідэнтам Балівіі Сустрэча Папы з Прэзідэнтам Балівіі  (AFP or licensors)

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Балівіі

30 чэрвеня 2018 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса.

Пасля сустрэчы з Пантыфікам лідар паўднёваамерыканскай краіны сустрэўся з сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Балівіяй. Асаблівая ўвага была нададзена стану рэалізацыі існуючых двухбаковых дамоўленасцей.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі актуальную палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыі ў рэгіёне.

Гэта ўжо шостая сустрэча папы Францішка з Эва Маралесам за час свайго пантыфікату. Чатыры разы Пантыфік прымаў Прэзідэнта Балівіі ў Ватыкане: двойчы – у рамках афіцыйнага візіту палітыка, яшчэ два разы – у сувязі з удзелам Эва Маралеса ў канферэнцыях, прысвечаных народным рухам, эканамічным і сацыяльным праблемам у Лацінскай Амерыцы, якія праходзілі па ініцыятыве Папскай акадэміі сацыяльных навук. У 2015 г. Святы Айцец наведаў рэзідэнцыю Эва Маралеса падчас свайго падарожжа ў Балівію.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 чэрвеня 2018, 13:45