Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак зрабіў важныя прызначэнні ў Рымскай курыі

26 чэрвеня 2018 г. Святы Айцец зрабіў важныя прызначэнні ў некаторых структурах Рымскай курыі.

Францішак прыняў адстаўку старшыні Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, кардынала Даменіка Кальканьё, у сувязі з дасягненнем іерархам 75-гадовага ўзросту. Адначасова на гэту пасаду ён прызначыў 69-гадовага біскупа Нунцыа Галанціна, які дагэтуль з’яўляўся Генеральным сакратаром Канферэнцыі Біскупаў Італіі.

Папа таксама прыняў адстаўку Архіварыуса Ватыканскага сакрэтнага архіва і Бібліятэкара Святога Рымскага Касцёла, кардынала Жана-Луі Бруге, і прызначыў на гэту пасаду кс. Жазэ Таленціна Мэндонсу, надаўшы яму годнасць арцыбіскупа. 52-гадовы партугальскі святар прыступіць да сваіх новых абавязкаў 1 верасня 2018 г.

Кс. Мэндонса – вядомы ў сябе на радзіме тэолаг і паэт – дагэтуль быў віцэ-рэктарам Партугальскага каталіцкага ўніверсітэта ў Лісабоне. Сёлета ён праводзіў велікапосныя духоўныя практыкаванні для Святога Айца і высокіх іерархаў Рымскай курыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 чэрвеня 2018, 12:33