Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў да міру на Карэйскім паўвостраве

Святы Айцец спаслаўся на запланаваную ў аўторак,12 чэрвеня сустрэчу ў Сінгапуры, паміж прэзідэнтам ЗША, Дональдам Трампам і кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам.

Ян Мойсік - Ватыкан

“Дарагія браты і сёстры! Я яшчэ раз жадаю, каб да любага карэйская народа дайшла мая асаблівая думка ў духу сяброўства і малітвы. Няхай перамовы, якія ў бліжэйшыя дні будуць праходзіць у Сінгапуры прычыняцца да развіцця пазітыўнага падыходу, які забяспечыць мірную будучыню карэйнскаму паўвостраву і ўсяму свету. У гэтай інтэнцыі памоліся да Божай Маці. Усе разам папросім Божую Маці, каралеву Карэі, каб падтрымлівала гэтыя перамовы”, - сказаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 чэрвеня 2018, 14:03