Мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі Расціслаў Мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі Расціслаў 

Святы Айцец сустрэнецца з Мітрапалітам Чэхіі і Славакіі

11 мая 2018 г. Святы Айцец прыме на аўдыенцыі кіраўніка Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі, Мітрапаліта Расціслава, паведаміла Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Гэта будзе першы візіт праваслаўнага іерарха да Папы пасля яго выбару 11 студзеня 2014 г. Падчас свайго знаходжання ў Рыме, 9-12 мая, Мітрапаліт сустрэнецца з старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам, узначаліць Боскую літургію ля магілы св. Кірыла ў рымскай базыліцы св. Клімента.

Праваслаўная Царква ў былой Чэхаславакіі спасылаецца на традыцыю місіі святых братоў Кірыла і Мятода ў Маравіі ў IX ст., хоць пазней у Чэхіі на працягу многіх стагоддзяў яна не прысутнічала. У арганізацыйным плане, сфарміравалася пасля Першай сусветнай вайны, у 1918 г., калі была створана Чэхаславакія. Менавіта тады быў атрыманы аўтаномны статус пры Сербскім Патрыярхаце. Пасля Другой сусветнай вайны, калі Чэхаславакія была ў савецкай сферы ўплыву, мясцовая Праваслаўная Царква – нягледзячы на пратэсты Сербскай Царквы – перайшла пад юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхата, які ў 1951 г. прызнаў за ёй аўтакефалію. Толькі ў жніўні 1998 г. аўтакефалія была прызнана Канстантынопальскім Патрыярхатам.

Сёння Праваслаўная Царква Чэшскіх зямель і Славакіі налічвае каля 100 тыс. вернікаў, з якіх каля 70 тыс. пражываюць у Славакіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 мая 2018, 14:58