Пошук

Папа падчас ватыканскай сустрэчы з Патрыярхам Канстантынопальскім Папа падчас ватыканскай сустрэчы з Патрыярхам Канстантынопальскім 

Францішак сустрэўся з Барталамеем І

Папа Францішак сустрэўся 26 мая 2018 г. у Ватыкане з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І, якога суправаджала праваслаўная дэлегацыя.

Папа Францішак сустрэўся 26 мая 2018 г. у Ватыкане з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І, якога суправаджала праваслаўная дэлегацыя.

Візіт Ганаровага Прадстаяцеля Праваслаўя ў Рым прымеркаваны да канферэнцыі на тэму новай палітыкі і ладу жыцця ў лічбавай эпосе, арганізаванай Папскім фондам “Centesimus Annus”, які адзначае такім чынам сваё 25-годдзе. Ён быў заснаваны св. Янам Паўлам II для спрыяння вывучэнню і распаўсюджванню сацыяльнага вучэння Касцёла. Патрыярх выступіў на форуме з дакладам пра хрысціянскі парадак на службе агульнага дабра.

Сустрэча Папы з Патрыярхам Канстантынопальскім

Сустрэчы Францішка і Барталамея І носяць рэгулярны характар. Праваслаўны іерарх неаднаразова наведваў Ватыкан, Францішак быў з візітам у рэзідэнцыі Патрыярха Канстантынопальскага. Яны сустракаліся падчас пілігрымкі Пантыфіка ў Святую Зямлю, разам наведвалі бежанцаў на грэчаскім востраве Лесбас.

У другой палове дня Барталамей І наведаў таксама Бэнэдыкта XVI.

Навіна ў фармаце аўдыё

Photogallery

Ватыканская сустрэча Францішка і Барталамея І
26 мая 2018, 11:52