Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі 

Пантыфік: не губляць прыналежнасці да Божага народу

Не магчыма быць сапраўднымі хрысціянамі без усведамлення прыналежнасці да Божага народу, - падкрэсліў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 7 мая 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

У гаміліі Пантыфік пракаментаваў літургічнае чытанне з кнігі Дзеяў Апосталаў (13, 13-25), у якім апавядаецца як св. Павел, асноўваючыся на гісторыі Ізраэля, у сінагозе Антыёхіі Пісідскай абвяшчаў, што Езус – гэта чаканы Месія.

Пантыфік патлумачыў, што хрысціянства – гэта не толькі дактрына, але і гісторыя запавету, абяцання, выбранасці. Хрысціянства – гэта таксама не этыка, а ў першую чаргу прыналежнасць да народу, абранага Богам.

“Калі не маем усведамлення прыналежнасці да народу, то з’яўляемся “хрысціянамі ідэалагізаванымі”, з вузкай дактрынай, што сцвярджае праўду, этыку і мараль”

, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік зазначыў, што іншай крайнасцю для хрысціян можа быць адчуванне сябе элітарнай групкай, выбранай Богам. Такое светаўспрыманне прымушае памылкова думаць, што ўсе іншыя людзі адправяцца ў пекла, а калі нават і збавяцца, то выключна дзякуючы міласэрнасці Бога, пры гэтым усё роўна застаючыся адрынутымі.

Папа падкрэсліў, што неабходна па прыкладзе св. Паўла абвяшчаць Хрыста, пачынаючы з гісторыі народа, перадаючы ўсю гісторыю збаўлення. У дзеях Божага народа былі святыя і грэшнікі, былі звычайныя людзей, з цнотамі і заганамі, - заўважыў ён.

Паводле Францішка, “самым небяспечным” скажэннем для хрысціян можа стаць “страта памяці пра прыналежнасць да народу”. Калі так адбываецца, з’яўляецца нездаровая прывязанасць да догмаў, маралізатарства, элітарнасці, але знікае народ, грэшны, але верны запавету.

“Народ заўсёды грэшны, як кожны з нас, але ён не памыляцца, бо мае чуццё народа выбранага, які ідзе за запаветам і які заключыў запавет: сам ён, магчыма, не выконвае яго, але ведае пра яго”, - сказаў на заканчэнне гаміліі Папа.
 

07 мая 2020, 11:25
Увесь кантэнт >