Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты  (ANSA)

Святы Айцец: некаторыя хочуць загнаць Бога ў тупік і ўмыць рукі

Некаторыя хрысціяне імкнуцца спачатку “загнаць Бога ў тупік”, а потым “умыць рукі”, - звярнуў увагу Святы Айцец 16 снежня 2019 г. у гаміліі, цэлебруючы ранішнюю св. Імшу.

У 21-м раздзеле Евангелля св. Мацея апісваецца, як першасвятары і старэйшыны спрабавалі скампраметаваць Хрыста, задаючы нязручныя пытанні. Менавіта на гэты ўрывак спаслаўся Папа ў сваім разважанні.

Езус вучыў людзей і здзяйсняў цуды, і гэта раздражняла першасвятароў: людзі адносіліся да іх як да “функцыянераў”, не давяралі ім, а да Хрыста падыходзілі з жаданнем. І пытанне: “Якою ўладаю Ты гэта робіш?”, – было спробай “загнаць Езуса ў тупік”. У падтэксце было сцвярджэнне: “ты не святар, ні кніжнік, не вучыўся ў нашых універсітэтах, ты – ніхто”. Езус, адказваючы, задае сустрэчнае пытанне і “заганяе ў тупік іх”, а яны “умываюць рукі” і адказваюць: “Не ведаем”. Гэта, на думку Папы, паводзіны “падманшчыкаў веры”.

“Яны ўмываюць рукі: “Не ведаем”. Маўляў, лепш не паглыбляцца ў чалавечыя гісторыі, не ўнікаць у іх праблемы, не змагацца за дабро, не аздараўляць людзей, якія ў гэтым маюць патрэбу... Лепш не рабіць нічога, не пэцкаць рукі”, - заўважыў Францішак.

“Заганяць Бога ў кут і ўмываць рукі – гэта два небяспечныя стаўленні: гэта як кінуць Богу выклік. Давайце падумаем, што здарылася б, калі Пан загнаў нас у тупік. Мы ніколі не змаглі б увайсці ў рай. І што было б, калі Пан умыў рукі? Бедныя людзі...”, - звярнуў увагу Папа, заклікаючы вернікаў да сур’ёзнага рахунку сумлення.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 снежня 2019, 14:35
Увесь кантэнт >