Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Святы Айцец: навучыцца заўважаць зло ў сваім сэрцы

Езус не зносіць крывадушнасці і называе фарысеяў “пабеленымі трунамі”, нагадаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 15 кастрычніка 2019 г. у ватыканскім Доме св. Марты.

У гаміліі Папа спаслаўся на евангельскі ўрывак, дзе распавядаецца пра крывадушнасць фарысея, які запрасіў Езуса на абед і пачаў крытыкаваць Хрыста за тое, што той не здзейсніў рытуальнага абмывання.

Францішак падкрэсліў, што Езус не зносіць крывадушнага стаўлення, калі чалавек выдае сябе за таго, кім не ёсць на самой справе. Менавіта таму Ён называе фарысеяў “пабеленымі трунамі”. Паводле Святога Айца, крывадушнае стаўленне – гэта справа д’ябла, а крывадушнікі – яго спадкаемцы. “Крывадушнасць – гэта мова д’ябла, гэта мова зла, якое ўваходзіць у наша сэрца, будучы пасеяным д’яблам”, - сказаў ён.

Пантыфік заўважыў, што крывадушнасць падобная на смяротную атруту. Таму тэрмінова важна пазбавіцца, аздаравіцца ад такога стаўлення. Найлепшым лекам ад крывадушнасці ён назваў праўдзівую ацэнку сябе, здольнасць “абвінавачваць сябе перад Богам”. Важна навучыцца бачыць і вызнаваць уласныя злыя ўчынкі, думкі, намеры.

“Такое духоўнае практыкаванне не з’яўляецца агульнапрынятым, распаўсюджаным, але варта спрабаваць рэалізаваць яго: абвінавачваць саміх сябе, бачыць сябе ў граху, у крывадушнасці зла, якое ёсць у нашым сэрцы”, - заклікаў Святы Айцец.

Папа падкрэсліў, што вернік, які не ўмее заўважаць зла ў сабе, не з’яўляецца добрым хрысціянінам і рызыкуе стаць ахвярай крывадушнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 кастрычніка 2019, 13:47
Увесь кантэнт >