Cerca

Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Пантыфік: вера перамагае ашуканскі дух гэтага свету

Калі не любіш свайго брата, не можаш любіць Бога, заўважыў Папа 10 студзеня 2019 г., падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён нагадаў, што менавіта вера дае сілы, каб маліцца за ўсіх, нават за ворагаў.

Папа адзначыў, што хрысціянін павінен ісці супраць ашуканскага духа гэтага свету. Ён спаслаўся на чацвёрты раздзел Першага паслання св. Яна і заўважыў, што апостал ясна паказвае на “канкрэтнасць веры”, кажучы: “той, хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць”.

“Калі ты не можаш любіць Бога ў канкрэтных сітуацыях, гэта не праўда, што ты любіш Бога. Дух свету – гэта дух падзелу, і калі ён умешваецца ў сям’ю, супольнасць, грамадства, заўсёды выклікае рознагалоссі. Заўсёды. І падзелы растуць, прыходзяць нянавісць і вайна...”

, - заўважыў Святы Айцец.

Пантыфік назваў тры сігналы, якія сведчаць пра тое, што чалавек не любіць братоў. Першы – гэта адсутнасць малітвы за канкрэтных людзей, у тым ліку ворагаў. Другім з’яўляецца рэакцыя на пачуццё зайздрасці: калі ў такія моманты чалавек жадае іншаму няшчасця. І, нарэшце, наяўнасць дрэнных слоў і пляткарства ў бок іншых. Калі гэтыя рэчы прысутнічаюць, можна, на думку Папы, пачынаць непакоіцца адносна наяўнасці любові да бліжняга.

Рэпартаж з капліцы Дома св. Марты

Францішак адзначыў, што вера перамагае дух гэтага свету. “Варта верыць, што Бог прысутнічае ў маім браце, маёй сястры. (...) Толькі вера дасць нам сілы не пляткарыць, маліцца за ўсіх, нават за нашых ворагаў, не дазваляць расці рэўнасці і зайздрасці”, - сказаў Святы Айцец у канцы сваёй гаміліі.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 студзеня 2019, 14:15
Чытаць усё >