Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: умець марыць – як св. Юзаф

Наследаваць прыклад св. Юзафа, які ў маўчанні спадарожнічаў Езусу, марыў і моцна стаяў на зямлі, заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 18 снежня 2018 г. цэлебраваў у капліцы Дома св. Марты.

Каментуючы евангельскі ўрывак (Мц 1,18-24), у якім гаворка ідзе пра св. Юзафа, як нашчадка Давіда, Францішак падкрэсліў, што на старонках Евангелля Апякун Езуса, гэта “справядлівы чалавек, які жыў паводле запаведзей, быў працавітым, пакорным, закаханым у Марыю”.

Спачатку, перад абліччам незразумелага, св. Юзаф хацеў сысці, але калі Бог адкрыў яго місію, прыняў усё і ў маўчанні спадарожнічаў Божаму Сыну. Ён рабіў гэта, як робяць многія бацькі: з уменнем чакаць, не асуджаючы, не павышаючы голасу. Фундаментальна важна – умець чакаць. Чакаць у маўчанні, як робіць Бог адносна сваіх дзяцей, да якіх мае вялікую цярплівасць, сказаў Пантыфік.

Францішак зазначыў, што св. Юзаф быў чалавекам канкрэтным, але з адкрытым сэрцам, здольным марыць, але не летуценнікам. Важна наследаваць яго прыклад: не губляць здольнасці марыць, з даверам ставіцца да будучыні, нягледзячы на цяжкасці, заахвоціў Святы Айцец.

Падчас св. Імшы Папа асаблівым чынам маліўся за хворых славацкіх дзяцей, аўтараў упрыгожанняў для ялінкі, якая стаіць у капліцы ватыканскага Дома св. Марты.

Рэпартаж з капліцы папскай рэзідэнцыі
Навіна ў фармаце аўдыё
18 снежня 2018, 13:14
Чытаць усё >