Папа падчас цэлебрацыі св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас цэлебрацыі св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Пантыфік: Адвэнт ачышчае веру, памяць, надзею і пільнасць

На неабходнасць ачышчэння веры, каб яна не абмяжоўвалася выключна да звычак і станавілася больш жывой, звярнуў увагу Францішак 3 снежня 2018 г., падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.

Папа спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Мацвея (Мц 8,5-11), які апісвае сустрэчу Езуса з сотнікам, што прасіў ацалення для свайго слугі. Ён заклікаў, каб Адвэнт стаў часам больш поўнага разумення таямніцы Божага Нараджэння і клопату пра асабістыя адносіны з Богам, паколькі кожнаму хрысціяніну пагражае “прывыканне да веры” і страта яе сілы і навізны.

У сваёй гаміліі, Францішак адзначыў, што Адвэнт дапамагае ў ачышчэнні памяці, а цэнтральнае меца ў ім павінна заняць не ёлка, а чаканне нараджэння Хрыста Адкупіцеля.

“[Мы пастаянна знаходзімся пад пагрозай секулярызацыі Божага Нараджэння, калі яно перастае быць святам сузірання – цудоўным сямейным святам з Езусам у цэнтры – і становіцца святам свецкім: калі робім пакупкі, шукаем падарункаў, і забываемся пра Бога]”

, - заўважыў Пантыфік.

Францішак звярнуў увагу таксама на тое, што Адвэнт дапамагае ў ачышчэнні надзеі і падрыхтоўцы да фінальнай сустрэчы з Богам, Які прыйдзе і запытаецца нас пра наша жыццё. “Гэта будзе вельмі асабістая сустрэча”, - удакладніў Папа.

У рэшце рэшт, Святы Айцец заклікаў вернікаў культываваць паўсядзённае вымярэнне веры, нягледзячы на мноства клопатаў і праблем, абараняючы ўнутраную крэпасць, духоўнае жыццё. Ён нагадаў, што Бог ёсць “Богам нечаканасцей”, і хрысціяне павінны штодня заўважаць знакі Айца Нябеснага, Яго словы, адрасаваныя кожнаму канкрэтна.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты

“Такім чынам, трэцяе вымярэнне з’яўляецца больш штодзённым: ачышчэнне пільнасці. Чуванне і малітва – гэта два галоўных словы падчас Адвэнту. Паколькі Пан прыйшоў у гісторыі ў Бэтлеем, прыйдзе ў канцы свету, а таксама ў канцы жыцця кожнага з нас. Але Ён прыходзіць і кожны дзень, у любы час, у нашым сэрцы, з натхненнем Духа Святога”, - сказаў Святы Айцец, завяршаючы сваю гамілію.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 снежня 2018, 12:36
Увесь кантэнт >