Бэта версія

Cerca

Vatican News
Падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Францішак: нараканне супярэчыць евангельскай логіцы

Падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 8 лістапада 2018 г., Пантыфік перасцярог ад граху наракання, спасылаючыся на тое, што логіка Евангелля несумяшчальная з логікай свету.

Разважаючы над фрагментам Евангелля св. Лукі (Лк 15,1-10), Францішак прывёў прыклад фарысеяў і кніжнікаў, якія скардзіліся на Езуса, паколькі той еў з мытнікамі і грэшнікамі.

Папа акцэнтаваў тры паняцці: сведчанне, нараканне i пытанне, і падкрэсліў, што менавіта першае выклікае развіццё Касцёла, але заўсёды спалучана з рызыкай, а часам прыводзіць да мучаніцтва. Францішак адзначыў, што сведчанне становіцца прычынай наракання фарысеяў. Яны не ўмелі радавацца тым, што грэшнікі каюцца. “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі”, - так казалі пра Езуса.

Збаўца не апраўдваецца, Ён проста ставіць пытанне: “Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па згубленую, пакуль не знойдзе яе?”.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты

Папа нагадаў, што фарысейскае стаўленне даволі часта мае месца і сёння, калі няма жадання спрабаваць вырашыць канфліктныя сітуацыі, а перавага аддаецца плёткам за плячыма.

“Нараканне – гэта наш хлеб надзённы на ўзроўні асабістым, сям’і, парафіі, дыяцэзіі, грамадства”, - адзначыў Пантыфік.

Евангельская логіка супярэчыць логіцы свету, заўважыў Францішак. “Усе тыя, хто ідзе па шляху фарысеяў, не ведаюць радасці Евангелля”, - перакананы Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 лістапада 2018, 13:56
Чытаць усё >