Cerca

Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Францішак пра тое, якім павінен быць біскуп

Стаўленнем біскупа павінна быць служэнне, і без гэтага ў Касцёле не можа існаваць парадку, перакананы Францішак. Ён узначаліў 12 лістапада 2018 г. ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты.

У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічнае чытанне з Паслання св. Паўла да Ціта (Ціт 1,1-9), у якім апостал кажа аб рысах пастыра Касцёла: “Таму біскуп павінен быць бездакорны, як Божы распарадчык, не дзёрзкі, не гняўлівы, не п’яніца, не задзірысты, не карыслівы, але гасцінны, любячы дабро, разважлівы, справядлівы, пабожны, стрыманы, які трымаецца, згодна з вучэннем, праўдзівага слова, каб быў моцны, мог заахвочваць у здаровым вучэнні і пераконваць тых, хто супярэчыць”.

“Не можна захаваць парадак у Касцёле, калі ў біскупаў не будзе такога стаўлення. Перад Богам мае значэнне не ветлівасць і ўменне прапаведаваць, але пакора і служэнне”, - лічыць Пантыфік.

Узгадваючы св. Язафата, біскупа і мучаніка, чый успамін адзначаецца сёння ў Касцёле, Францішак папрасіў вернікаў маліцца за сваіх пастыраў, каб яны адпавядалі крытэрыям, вызначаным св. Паўлам.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
12 лістапада 2018, 12:58
Чытаць усё >