Cerca

Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Папа перасцярог ад “ветлівых дэманаў”

Папа перасцярог вернікаў ад “ветлівых дэманаў”, якія вабяць рэчамі гэтага свету. 12 кастрычніка 2018 г. Францішак узначаліў ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты.

У сваёй гаміліі ён спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Лукі (Лк 11,15-26), у якім апавядаецца пра змаганне Хрыста з злым духам. “Д’ябал завалодвае сэрцам чалавека, застаецца там, як у сябе дома і не жадае выходзіць” – адзначыў Францішак. Ён нагадаў, што, калі Езус выганяў дэманаў, яны спрабавалі знішчыць чалавека, прычыніць яму зло, нават фізічнае.

Гэтая барацьба адбываецца ў нас саміх, кожны з нас змагаецца, можа не ведаючы пра гэта, але мы змагаемся, адзначыў Пантыфік. Ён нагадаў, што Евангелле пачынаецца з апісання сітуацыі, калі Езуса абвінавачваюць у тым, што выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты

Святы Айцец падкрэсліў, што сутнасць д’ябла ў імкненні знішчыць Божую справу. Ён вельмі разумны, і калі не можа разбурыць чалавека праз залежнасці або народа праз войны, выкарыстоўвае свой розум і добрыя манеры. “Гэтыя ветлівыя дэманы горшыя за першых, таму што мы нават не ўсведамляем, што яны ў нас дома. Гэта дух свету, мірскі дух”, - сказаў Францішак.

“Што тычыцца разумных дэманаў, якія хочуць увайсці праз парадныя дзверы, як вясельныя госці, мы кажам: “Пільнасць і спакой”. Пільнасць: гэта пасланне Езуса, хрысціянская пільнасць. Што адбываецца ў маім сэрцы? Чаму я настолькі пасрэдны, чаму такі летні? Колькі “разумных” жывуць у нашым доме, не плацячы арэнды?” - задаў вобразнае пытанне Святы Айцец у канцы сваёй гаміліі.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 кастрычніка 2018, 14:14
Чытаць усё >