Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа прамаўляе гамілію падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа прамаўляе гамілію падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Папа: надзея – гэта не абстракцыя, а чаканне сустрэчы з Хрыстом

Надзея – гэта не штосьці абстрактнае, а жыццё ў чаканні канкрэтнай сустрэчы з Езусам, падкрэсліў Папа 23 кастрычніка 2018 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты.

У сваёй гаміліі Францішак спаслаўся на літургічныя чытанні з Евангелля св. Лукі і Паслання да Эфесцаў (Лк 12, 35-38; Эф 2, 12-22), якія распавядаюць пра чаканне прышэсця Пана.

Пантыфік звярнуў увагу на два паняцці, заключаныя ў гэтых тэкстах: “грамадзянства” і “спадчына”. Аб першым кажа св. Павел, які называе хрысціян “суграмадзянамі святых”. Хрысціянская тоеснасць – гэта аздараўленне, якое паходзіць ад Езуса Хрыста, адчуванне сябе супольнасцю і атрыманне Духа Святога, заўважыў Папа.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты

Ён адзначыў, што спадчына з’яўляецца тым, што шукаем у нашай жыццёвай пілігрымцы, і тым, што мы атрымліваем у канцы жыцця. Гэты пошук павінен адбывацца штодня, і гэты шлях вядзе нас да надзеі – не нечага абстрактнага, а рэальнай сустрэчы з Хрыстом. Францішак прывёў прыклад жанчыны, якая з нецярпеннем чакае нараджэння дзіця, праходзячы ўсе этапы цяжарнасці.

Святы Айцец падкрэсліў, што слова “тоеснасць” звязана з прыналежнасцю да супольнасці, а “спадчына” з’яўляецца сілай, з якой Дух Святы вядзе нас наперад з надзеяй. Ён рэкамендаваў вернікам задаць пытанне пра ўспрыманне Нябёсаў – гэта для іх штосьці абстрактнае, ці рэальная сустрэча з Панам?

Навіна ў фармаце аўдыё
23 кастрычніка 2018, 13:36
Чытаць усё >