Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Святы Айцец на ранішняй Імшы: крывадушнасць – баявы конь д’ябла

Маліцца, каб Бог сваёй міласэрнасцю і прабачэннем бараніў Касцёл, што з’яўляецца святым, але поўным грэшных дзяцей, заклікаў Святы Айцец 20 верасня 2018 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

Папа спаслаўся на фрагменты Першага паслання да Карынцянаў і Евангелля св. Лукі (1 Кар 15, 1-11; Лк 7, 36-50), героямі якіх з’яўляюцца св. Павел, жанчына, якой Хрыстус дараваў многія грахі, фарысеі, якіх гэта абурыла, а таксама сам Езус і Яго вучні.

Францішак заўважыў, што евангеліст паказвае вялікую любоў Езуса да жанчыны, якая не хавае сваіх грахоў. Таксама і св. Павел прызнаецца, што пераследаваў Касцёл. Папа падкрэсліў факт, што фарысеяў і кніжнікаў абурыў жэст любові і добрай волі Езуса. Ён адзначыў, што і сёння ёсць крывадушнікі, якіх абурае тое, што ў Касцёл прыходзіць нехта, каго яны лічаць нявартым.

“[Давайце казаць праўду: гэта крывадушнасць так званых “праведных”, “чыстых”, тых, хто думае, што збаўлены за свае ўласныя знешнія заслугі]”

, - пракаментаваў Францішак.

Папа адзначыў, што Касцёл у гісторыі пераследавалі крывадушнікі ўнутраныя і знешнія. “Д’ябал не мае нічога агульнага з грэшнікамі, якія каяцца, таму што яны глядзяць на Бога і кажуць:”Пане, я грэшнік, дапамажы мне”. Але ён моцны з дапамогай крывадушнікаў, і выкарыстоўвае іх, каб знішчаць людзей, разбураць грамадства, нішчыць Касцёл. Баявым канём д’ябла з’яўляецца крывадушнасць, таму што ён ашуканец”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік заклікаў не забывацца, што Езус даруе, прымае і сведчыць міласэрнасць, каб мы гэтак жа, як Ён, былі міласэрнымі, а не асуджалі іншых.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
20 верасня 2018, 10:12
Увесь кантэнт >