Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Пантыфік: крыж – знак перамогі для хрысціян

Крыж Езуса вучыць нас не баяцца жыццёвых няўдач, бо з’яўляецца знакам перамогі, заўважыў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 14 верасня 2018 г., у свята Узвышэння Святога Крыжа.

“Не будзем баяцца сузіраць крыж як момант паразы, няўдачы. Св. Павел, разважаючы над таямніцай Хрыста, кажа нам пра цяжкія рэчы... Кажа аб тым, што Езус спустошыў сябе, прынізіў, прыняў на сябе ўвесь наш грэх, усе грахі свету: стаў нічым, асуджаным. Павел не баяўся паказаць гэтую паразу. Гэта можа праліць святло на нашыя цяжкія хвіліны, нашы няўдачы, але крыж, для нас, хрысціян, з’яўляецца таксама знакам перамогі”, - сцвердзіў Пантыфік.

Спаслылаючыся на літургічнае чытанне з кнігі Лічбаў (21, 4b-9), Папа звярнуў увагу на вобраз бронзавага змея, які стаў знак збаўлення для ізраільянцаў. Ён заўважыў, што гэты вобраз нагадвае пра старажытнага змея, Сатану, Вялікага Абвінаваўцу, якога Езус перамог узяўшы на сябе грахі свету. Сатана быў настолькі шчаслівы ў Вялікую пятніцу, што не заўважыў вялікую пастку “гісторыі, у якую трапіў”, сказаў Папа.

Францішак нагадаў словы, якія Езус сказаў Нікадэму: “І Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе” (Ян 12,32).

“Крыж Езуса павінен прыцягваць нас: трэба глядзець на яго, бо ён дае сілы, каб рухацца наперад. Старажытны змей, нягледзячы на тое, што быў пераможаны, працягвае “брахаць”, усё яшчэ пагражае, але, як кажуць Айцы Касцёла, гэта “сабака на ланцугу”. Калі не падыходзіць да яго, ён не ўкусіць. Але, калі вы зацікавіцеся гэтым “сабакам” і наблізіцеся да яго, каб пагладзіць – ведайце, што ён вас знішчыць”, - папярэдзіў Папа.

Святы Айцец зазначыў, што крыж вучыць нас, што ў жыцці бываюць як няўдачы, так і перамогі.

“Мы павінны быць здольнымі цярпець паразы, пераносіць іх цярпліва, нават нашыя грахі, бо Езус за нас заплаціў. Навучыцеся цярпець іх у Ім, прасіць аб прабачэнні ў Ім, каб ніколі не дазволіць гэтаму прывязанаму на ланцуг сабаку падмануць нас. Будзе добра, калі мы сёння спакойна правядзём пяць, дзесяць, пятнаццаць хвілін перад крыжам, які маем дома, альбо на ружанцы, і паглядзім на яго. Ён з’яўляецца знакам паразы, што правакуе пераслед, у якім нас знішчаюць, але таксама ён з’яўляецца нашым знакам перамогі, бо Пан на ім перамог”, - заахвоціў Папа на заканчэнне сваёй гаміліі.

Рэпартаж з капліцы рэзідэнцыі Папы
Навіна ў фармаце аўдыё
14 верасня 2018, 13:36
Чытаць усё >