Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Святы Айцец: імкнуцца да святасці паўсядзённага жыцця

Над біблійнымі сімваламі солі і святла разважаў Францішак у сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты.

Як соль выкарыстоўваецца ў якасці прыправы, а святло не існуе дзеля сябе самога, так і штодзённае сведчанне хрысціяніна служыць іншым, не шукаючы пахвалы, заўважыў Папа 12 чэрвеня 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.

Святы Айцец, спасылаючыся на Евангелле паводле Мацвея (5,13-16), у якім Езус кажа сваім вучням аб тым, што яны з’яўляюцца соллю зямлі і святлом свету, адзначыў, што менавіта гэта і ёсць штодзённае сведчанне. І да яго пакліканы кожны хрысціянін. Здаецца, што гэта так няшмат, але Бог праз гэтае “няшмат” робіць сапраўдныя цуды. Францішак падкрэсліў у той жа час важнасць пакоры, каб усведамляць сябе выключна ў якасці солі і святла і не прэтэндаваць на большае, прыпісваючы сабе нейкія заслугі.

“Быць соллю для іншых, святлом для іншых, таму што соль не прыпраўляе сябе, заўсёды служыць іншым. Так і святло не асвятляе сябе, але заўсёды служыць іншым”

- сказаў Папа, адзначыўшы, што сведчанне хрысціян часта застаецца ананімным.

Святы Айцец нагадаў, што нашымі заслугамі мы не абавязаны сабе і перасцярог ад стаўлення біблійнага фарысея, які ў храме хваліўся перад Богам, мяркуючы, што ён святы.

Францішак заахвоціў, у канцы кожнага дня ставіць перад сабой пытанне, ці мы былі соллю зямлі і святлом свету і імкнуліся да святасці паўсядзённага жыцця.

Рэпартаж са св. Імшы ў Ватыкане
Навіна ў фармаце аўдыё
12 чэрвеня 2018, 11:57