Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа прамаўляе гамілію падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты Папа прамаўляе гамілію падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Папа пра Божую любоў: вялікае трэба разумець з дапамогай малога

Велічы Божай любові прысвяціў сваю гамілію 8 чэрвеня 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане папа Францішак.

Спасылаючыся на Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Святы Айцец адзначыў, што яе можна назваць святам Божай любові.

Папа падкрэсліў, што Бог першым выходзіць з ініцыятывай сваёй любові да нас.

“Бог заўсёды дзейнічае першым. Першы чакае нас, любіць нас першым, першы дапамагае нам”

- сказаў Папа.

У той жа час, ён адзначыў, што Божая любоў з’яўляецца таямніцай. “Гэта любоў, якую не можна зразумець. Любоў Хрыста перавышае ўсе веды. Усё перамагае. Настолькі вялікай з’яўляецца Божая любоў”, - заўважыў Францішак.

Святы Айцец адзначыў, што асаблівасцю Боскай педагогікі з’яўляецца суправаджэнне. Ён працытаваў словы з кнігі прарока Осіі (1, 1. 3-4. 8c-9): “Я сам вучыў Эфраіма хадзіць, насіў іх на сваіх руках... Я апекаваўся імі”.

“Як Бог паказвае любоў? Ці праз вялікія справы? Не: прымяншаецца праз жэсты пяшчоты і дабрыні. Становіцца слабым. Падыходзіць. І праз гэтую блізкасць, стаўшы слабым, пераказвае нам прывабнасць любові. Вялікае трэба разумець з дапамогай малога”

- сказаў Святы Айцец.

“Калі Езус хоча навучыць нас, як павінна выглядаць стаўленне хрысціяніна, Ён кажа нам мала: паказвае нам вядомыя прынцыпы, па якіх мы ўсе будзем асуджаны. А што ён кажа? Ён не кажа: “Я думаю, што Бог такі. Я зразумеў Божую любоў”. Не... Я рэалізаваў у невялікім маштабе Божую любоў: накарміў галодных, напаіў сасмаглых, наведаў хворага, вязня. Учынкі міласэрнасці – гэта шлях любові, якому Езус вучыць нас, спасылаючыся на вялікую любоў Бога!” - заўважыў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што неабходныя не вялікія дыскусіі пра любоў, а людзі “якія ведаюць, як рабіць маленькія рэчы для Езуса і Айца”.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
08 чэрвеня 2018, 15:18
Чытаць усё >