2018-05-08 Messa Santa Marta 2018-05-08 Messa Santa Marta  (Vatican Media)

Францішак запрасіў да пільнасці, малітвы і посту ў якасці сродкаў барацьбы са спакусамі

Аб спосабах дзейнасці д’ябла, які быў пераможаны, але ўсё яшчэ застаецца небяспечным, казаў Папа падчас ранішняй св. Імшы. Ён таксама падзяліўся рэкамендацыямі, як змагацца і пераадольваць спакусы. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на фрагмент евангелля св. Яна (16, 5-11), дзе з вуснаў Езуса гучыць фраза: “князь гэтага свету ўжо асуджаны”.

Францішак адзначыў, што д’ябал дасканала “валодае здольнасцю спакушэння”. “Вось чаму так цяжка зразумець, што ён пераможаны; прыходзіць з вялікай сілай, шмат абяцае, прыносіць падарункі – прыгожыя, добра загорнутыя, (…) але ты не ведаеш, што знаходзіцца ўнутры. (...). Ён умее прэзентаваць нашай ганарыстасці, нашай цікаўнасці свае прапановы”, - адзначыў Пантыфік. Ён дадаў, што злы, вельмі небяспечны ва ўсёй сваёй сіле, а яго прапановы з’яўляюцца чыстай хлуснёй, а мы неразумныя верым. Гэта сапраўды вялікі ашуканец, бацька хлусні. Святы Айцец запрасіў да пільнасці, малітвы і посту ў якасці сродкаў барацьбы са спакусамі.

Францішак заклікаў “не набліжацца да д’ябла”, якога параўнаў з прыкаваным шалёнам сабакай. Таксама ён перасцярог ад дыялогу са злым, што зрабіла Ева. Езус на пустыні паступіў інакш, адказваючы Божым словам, гонячы вон злых духаў.

“З д’яблам не вядзецца размовы, таму што ён нас перамагае, бо разумнейшы за нас,”

- сказаў Папа.

“Мы павінны маліцца, каяцца, не падыходзіць, не размаўляць з ім. І ў рэшце рэшт – мы павінны ісці да нашай Маці, як дзеці. (...) Трэба ісці да Божай Маці. Яна абараняе нас. І Айцы Касцёла, асабліва рускія містыкі, кажуць, што падчас духоўнай буры трэба хавацца пад плашчом цудоўнай Божай Маці. (...) Няхай яна дапаможа нам у гэтай бітве з пераможаным, супраць прыкаванага ланцугамі, каб перамагчы яго”, - сказаў у завяршэнні гаміліі Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 мая 2018, 15:20
Увесь кантэнт >