Правінцыял аўгустынцаў: Леў XIV аб'яднае спадчыны двух Папаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Ён ніколі не даваў адчуць, што з'яўляецца кімсьці 'з вышэйшай паліцы'. Быў адным з нас і для нас", - успамінае манах. Сённяшні Папа, які доўгія гады працаваў місіянерам у Перу, асабліва цаніў супольнасныя каштоўнасці і клопат пра найслабейшых.
Яго казанні заўсёды скіроўвалі да Хрыста
"Ён падкрэсліваў еднасць з самымі слабымі асобамі. Магчыма, таму ён выбраў імя Леў XIV, спасылаючыся на спадчыну Льва XIII і яго клопат пра рабочых, простых людзей", - гаворыць айцец Кучала ў размове з Тамашам Зелянкевічам з польскай рэдакцыі “Vatican News”.
Новы Пантыфік, выхаваны ў аўгустынскай школе місіянерскага характару, заўсёды падкрэсліваў каштоўнасць супольнасці і новай евангелізацыі. "Яго казанні былі вельмі евангельскімі, заўсёды адносіліся да Хрыста. Ён клапаціўся пра моладзь і часта ўдзельнічаў у сустрэчах маладых аўгустынцаў", - гаворыць Кучала.
Ён марыў пра Касцёл у духу апостальскай супольнасці
Калі, будучы генералам Ордэна, Леў XIV працаваў над новай рэдакцыяй манаскай канстытуцыі, ён асабіста сачыў, каб дакумент улічваў выклікі сучаснасці, успамінае айцец. "Супольнасць у яго разуменні павінна была быць як 'малы Ерузалем' – узорам апостальскага Касцёла", - дадае ён.
Польскі аўгустынец прызнаецца, што асабіста вельмі радуецца выбару Папы Льва XIV. “Спадзяюся, што як Папа ён выкарыстае свой талент прымірэння спрэчак і з дапамогай Духа Святога прынясе мір", - гаворыць ён.
Ён можа аб'яднаць вернасць дактрыне з адкрытасцю на дыялог
На думку правінцыяла, Леў XIV можа аб'яднаць спадчыну Яна Паўла II і Францішка, спалучаючы вернасць дактрыне з адкрытасцю на дыялог. "Леў XIII здолеў супрацьстаяць новым часам. Веру, што Леў XIV таксама зробіць гэта", - падсумоўвае айцец Кучала.