Пошук

Падчас беатыфікацыі Марыі дэ ла Кансепсьён Барэчагурэн-і-Гарсія Падчас беатыфікацыі Марыі дэ ла Кансепсьён Барэчагурэн-і-Гарсія 

Святы Айцец падзякаваў за двух новых благаслаўлёных

7 мая 2023 года пасля велікоднай малітвы Regina Caeli Папа нагадаў аб учарашніх беатыфікацыях, якія прайшлі ў Іспаніі і Уругваі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Ва ўругвайскім Монтэвідэа быў беатыфікаваны біскуп Хасінта Вера, які жыў у ХІХ стагоддзі, пастыр, які клапаціўся аб сваіх верніках, сведчыў аб Евангеллі са шчодрым місійным запалам, спрыяючы грамадскаму прымірэнню ў напружанай атмасферы грамадзянскай вайны. У іспанскай Гранадзе беатыфікавалі маладую Марыю дэ ла Кансепсьён Барэчагурэн-і-Гарсія. Прыкаваная да ложка цяжкай хваробай, яна пераносіла свае пакуты з вялікай духоўнай сілай, выклікаючы ва ўсіх захапленне і суцяшэнне. Памерла ў 1927 годзе ва ўзросце 22 гадоў”, - звярнуў увагу вернікаў Папа.
 

07 мая 2023, 13:04