Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

СДМ-2023: заяўкі на ўдзел падалі больш за 600 тысяч чалавек

Больш за 600 тысяч чалавек ужо падалі заяўкі на ўдзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, - паведаміў аргкамітэт каталіцкага моладзевага форума.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У партугальскую сталіцу можа прыехаць да 1,5 мільёна чалавек, - заўважае інфармацыйнае агенцтва KAI са спасылкай на выданне Visão. Адзначаецца таксама, што з набліжэннем сусветнай сустрэчы, сістэматычна павялічваецца колькасць валанцёраў.

Па словах дапаможнага біскупа Лісабонскай архідыяцэзіі Амерыку Мануэла Алвэша Агіара, ужо больш за 10 тысяч маладых католікаў выказалі жаданне бескарысліва дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.

Паводле звестак аргкамітэта, чакаецца, што моладзь прыбудзе са 183 краін свету. Галоўныя набажэнствы СДМ, у якіх чакаецца ўдзел папы Францішка, адбудуцца паміж Лісабонам і Ларышам каля ракі Таха. Ужо некалькі месяцаў там вядуцца падрыхтоўчыя работы.

09 лютага 2023, 08:40