Пошук

Кардынал Джордж Пэл Кардынал Джордж Пэл  (ANSA)

Сіднэй: кардынала Пэла пахаваюць у крыпце архікатэдры

Цела кардынала Джорджа Пэла будзе спачываць у крыпце архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сіднэі, дзе ён быў арцыбіскупам да ад'езду ў Рым. Хутка яго перавязуць з Рыма ў Аўстралію.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Труна з целам іерарха будзе выстаўлена ў саборы самага буйнога аўстралійскага горада ў сераду 1 лютага 2023 года з раніцы. На наступны дзень, у чацвер 2 лютага, арцыбіскуп Энтані Фішэр, наступнік кардынала Пэла на сіднэйскай кафедры, узначаліць пахавальную Імшу, якая пачнецца ў 11.00. Чакаецца, што ў Эўхарыстыі прымуць удзел тысячы вернікаў як з Аўстраліі, так і з-за мяжы.

У сваёй заяве пробашч архікатэдры, ксёндз Дон Рычардсан адзначыў, што “кардынал Пэл пакінуў незвычайную спадчыну Каталіцкаму Касцёлу ў Аўстраліі, і гэта, несумненна, будзе адным з самых значных пахаванняў, якія калі-небудзь праводзіліся ў саборы”.

На YouTube-канале архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сіднэі можна будзе сачыць за трансляцыяй святой Імшы.
 

17 студзеня 2023, 12:07