Пошук

Мітрапаліт Епіфаній (злева ад Папы) падчас аўдыенцыі для Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый Мітрапаліт Епіфаній (злева ад Папы) падчас аўдыенцыі для Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый  (Vatican Media)

Мітрапаліт Епіфаній пра моцны антываенны голас Святога Айца

“Перш за ўсё, мы хацелі б падзякаваць Папу за тое, што ён зрабіў дагэтуль. Не толькі на духоўным узроўні, сваёй малітвай, але і праз матэрыяльную падтрымку, дасылаючы гуманітарную дапамогу” - сказаў Мітрапаліт Епіфаній.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прадстаяцель аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Украіны ўваходзіць у склад дэлегацыі Усеўкраінскай Рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый, якую 25 студзеня 2023 года ў Ватыкане прыняў Пантыфік.

“Мы таксама верым, што голас Францішка супраць гэтага зла, якое напала і знішчае Украіну, моцны, і ён павінен быць пачуты”, - заявіў іерарх у інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву SIR.

“Мы змагаемся за свабоду. Не толькі за свабоду ўкраінцаў, але і за свабоду ўсёй Еўропы. Папа з’яўляецца рэлігійным лідарам для ўсяго свету. Таму для нас важныя яго думкі, яго словы, але яшчэ больш яго малітвы. Мы асаблівым чынам адчуваем у гэты цяжкі момант нашай гісторыі яго духоўную падтрымку праз малітву. Але Папа не толькі рэлігійны лідар. Ён таксама кіраўнік дзяржавы. І многія людзі па ўсім свеце слухаюць яго. На дадзены момант для ўкраінцаў вельмі важная падтрымка іншых краін”, - сказаў Епіфаній.
 

25 студзеня 2023, 11:17