Пошук

Папа з прэлатам Opus Dei кс. Акарысам Папа з прэлатам Opus Dei кс. Акарысам 

У 2023 годзе адбудзецца надзвычайны кангрэс Opus Dei

Прэлат Opus Dei ксёндз Фернанда Акарыс паведаміў, што ў першай палове 2023 года адбудзецца надзвычайны ўсеагульны кангрэс гэтай каталіцкай арганізацыі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Мэта кангрэса – унесці змены ў статут Opus Dei у адпаведнасці з апостальскім лістом Францішка Ad charisma tuendum (Каб захаваць харызмат). У гэтым лісце, апублікаваным 22 ліпеня 2022 года, Папа паведаміў аб перадачы пытанняў, звязаных з прэлатурай, у кампентэнцыю Дыкастэрыі па справах духавенства, а таксама аб тым, што прэлату Opus Dei больш не будзе надавацца біскупская годнасць.

Ксёндз Акарыс заклікаў будучых удзельнікаў кангрэса дасылаць свае прапановы, “абмяжоўваючыся тым, пра што прасіў Святы Пасад, не прапануючы ніякіх іншых змен, якімі б цікавымі яны не здаваліся.” “Разам з жаданнем быць адданым спадчыне нашага заснавальніка, важна памятаць пра агульную карысць, якую нясе прававая стабільнасць структуры,” – адзначыў прэлат.

Напрыканцы свайго зварота ён даручыў высілкі па ўнясенні змен у статут заступніцтву святога Хасэмарыі Эскрыва, заснавальніка Opus Dei, кананізаванага дваццать гадоў таму. “Няхай харызма з новай сілай прынясе плады ў жыццё кожнага з нас,” – пажадаў кіраўнік прэлатуры.

06 кастрычніка 2022, 14:46