Пошук

Удзельнікі Еўрапейскай моладзевай пілігрымкі Удзельнікі Еўрапейскай моладзевай пілігрымкі 

Санцьяга дэ Кампастэла прымае Еўрапейскую моладзевую пілігрымку

У Санцьяга дэ Кампастэла распачалася Еўрапейская моладзевая пілігрымка. Яна праходзіць на тэму: “Малады чалавек, устань і будзь сведкай. Апостал Якуб чакае цябе”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У форуме бяруць удзел каля 12 тысяч пілігрымаў. Самая вялікая колькасць – з Іспаніі, Партугаліі і Італіі. Цягам наступных для моладзі будзе арганізавана каля 700 рознага роду сустрэч.

“Мы хочам пераняць тое, аб чым маладыя людзі казалі нам падчас Сіноду на тэму моладзі: Касцёл павінен больш прыслухоўвацца да падрастаючага пакалення. Таму кожная раніца будзе прысвечана дзяленню досведам і цэлебрацыі ў 20 касцёлах горада. Акрамя таго, у нас ёсць Агора Еўрапейскай моладзевай пілігрымкі: больш за 100 устаноў гатовыя да дыялогу з моладдзю”, - адзначыў ксёндз Рауль Тынахэра з іспанскага епіскапату.

Другім важным элементам стане распазнаванне паклікання. “Моладзь пытаецца аб тым, кім яна хоча стаць у будучыні, і мы ведаем, што сучасны свет складаны. Таму мы арганізавалі “Панадворак паклікання” – прастору, дзе маладыя людзі змогуць атрымаць параду”, - дадаў святар.

Трэці важны аспект – зносіны. “Моладзь хоча больш сучаснага Касцёла, і тут важная камунікацыя. Мы хочам, каб інтэгруючым элементам стала музыка, і яна будзе шырока прысутнічаць падчас гэтай пілігрымкі”, - падкрэсліў ксёндз Тынахэра.

Аб правядзенні сустрэчы ў Санцьяга дэ Кампастэлі клапоцяцца больш за 400 валанцёраў з розных дыяцэзій іспанскай Галісіі.
 

04 жніўня 2022, 08:32