Пошук

Лагатып REPAM Лагатып REPAM 

Дзве жанчыны – віцэ-старшыні Панамазонскай касцёльнай сеткі

У Панамазонскай касцёльнай сетцы (REPAM) новае кіраўніцтва. Яе віцэ-старшынямі сталі дзве жанчыны: свецкая індыянка, пісьменніца Есіка Пат’ячы з Перу і манахіня Марыя Кармэліта дэ Ліма Кансэйсан з Бразіліі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папярэдняга старшыню, кардынала Пэдра Барэта з Перу, замяніў біскуп Рафаэль Коб Гарсія, Апостальскі вікарый Пуё ў Эквадоры. Яшчэ адным віцэ-старшынёй будзе біскуп Давід Марцінэс Дэ Агірэ Гінэа, Апостальскі вікарый перуанскага Пуэрта Мальданада. Выканаўчым сакратаром REPAM застаўся бразільскі манах Жоао Гутэмберг Сампаё.

REPAM была заснавана ў 2014 годзе біскупамі, святарамі, законнікамі і свецкімі вернікамі з Амазоніі. Ініцыятыва стала рэакцыяй Каталіцкага Касцёла на знішчэнне рэгіёна, яе мэта – “абарона жыцця, зямлі і культуры”. Прадстаўнікі Сеткі актыўна дзейнічалі падчас трохтыднёвай сесіі Сінода Біскупаў па Амазоніі, падкрэсліваючы неабходнасць рэформы Касцёла ў гэтым рэгіёне Паўднёвай Амерыкі.
 

01 жніўня 2022, 10:18