Пошук

Кардынал Леанарда Сандры ў Румыніі Кардынал Леанарда Сандры ў Румыніі 

Кардынал пра занепакоенасць Папы лёсам украінскіх уцекачоў

“Я сказаў уцекачам, што, хоць Францішак пакуль фізічна не мог прыехаць ва Украіну, супольнасць Касцёла праз сваю дапамогу робіць яго прысутнасць фактычнай”, - заявіў кардынал Леанарда Сандры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, які быў у Румыніі на мінулым тыдні, даставіў бежанцам рэчы першай неабходнасці. Ён таксама сустрэўся з валанцёрамі і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый. “Усе аб'ядналі свае намаганні і стварылі цуд шчодрасці. Адразу пасля перасячэння мяжы бежанцаў сустракае братэрскі прыём, гарантыі бяспекі і міру”, - адзначыў кардынал Сандры.

Іерарх прызнаўся, што дапамога, якую ён прывёз украінскім бежанцам, “з’яўляецца знакам глыбокага сяброўства, разумення і болю Папы”. “Хоць Францішак цяпер не можа паехаць ва Украіну, яго прысутнасць рэалізуецца дзякуючы чальцам Цела Хрыста – Касцёла. Гэта братэрства робіць адчувальнай прысутнасць Святога Айца”, - падкрэсліў ён, нагадваючы пра дзейнасць Францішка, накіраваную на спыненне вайны.
 

07 чэрвеня 2022, 11:20