Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рэканструкцыя Нотр-Дам дэ Пары ўступае ў самую далікатную фазу

Мы спадзяёмся, што да канца 2024 года Сабор Нотр-Дам дэ Пары будзе зноў адкрыты для вернікаў і наведвальнікаў, - прызнаўся настаяцель парыжскай катэдры ў інтэрв’ю Vatican News.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Вялікую пятніцу 2022 года мінула тры гады з моманту трагічнага пажару, падчас якога згарэў дах храма. Ксёндз Патрык Шавэ адзначыў, што пастаянна пераконваецца ў тым, наколькі парыжане прывязаны да свайго сабора. Яны з нецярпеннем чакаюць таго дня, калі зноў стануць на яго парозе. Гэта будзе храм, якога яны раней не ведалі, цалкам ачышчаны і адрэстаўраваны, - распавёў святар.

“Мы пачынаем трэці этап рэканструкцыі, самы далікатны. Перабудуем скляпенне над нефам і ўмацуем іншыя часткі скляпення. Вядуцца працы над фермай даху і аднаўленнем шпіля. Усе тры будоўлі вядуцца адначасова. Спадзяемся, што ў канцы 2024 года можна будзе ўвайсці ў катэдру”, - сказаў пробашч Сабор Парыжскай Божай Маці.
 

26 красавіка 2022, 11:13