Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Разважанні да Крыжовага шляху ў Калізеі падрыхтуюць сем’і

Для набажэнства Крыжовага шляху, якое штогод у Вялікую пятніцу праходзіць у рымскім Калізеі з удзелам Святога Айца, разважанні да чатырнаццаці стацый і малітву сёлета падрыхтуюць сем’і.

Ян Глінскі - Vatican News

Такое даручэнне зрабіў Папа Францішак з нагоды пятай гадавіны апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, а таксама Года сям’і, абвешчанага ў Касцёле. Як паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні, у падрыхтоўцы тэкстаў прымуць удзел некаторыя сем’і, звязаныя з валанцёрскімі каталіцкімі таварыствамі і супольнасцямі.

У залежнасці ад выбраных тэм, як ададаў Матэа Бруні, сем’і будуць несці крыж ад стацыі да стацыі.
 

08 красавіка 2022, 09:01