Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік правядзе дыялог з італьянскай моладдзю

Францішак правядзе дыялог з моладдзю з усёй Італіі. Сустрэча адбудзецца ў велікодны панядзелак і стане першым адкрытым мерапрыемствам з пачатку пандэміі, якое арганізуюць з удзелам Папы на плошчы св. Пятра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паведамляючы пра запрашэнне Пантыфіка, кардынал Гуальцьера Басэці заўважыў, што моладзь моцна пакутуе ад абмежаванняў, звязаных з пандэміяй. Старшыня італьянскага епіскапату падкрэсліў, што ёй як ніколі патрэбны знакі надзеі, і такім стане дыялог з Францішкам.

Сустрэча пройдзе ў рамках праекта пад назвай Зерне на ветры, які павінен стаць імпульсам для аднаўлення душпастырства пасля цяжкага перыяду пандэміі. Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі і моладзь ад 12 гадоў.

Папа спачатку адкажа на пастаўленыя пытанні, а затым прыме ўдзел у малітоўным чуванні. Падчас пілігрымкі ў Рым маладыя людзі будуць разважаць над 21-м раздзелам Евангелля святога Мацвея.
 

02 лютага 2022, 08:41