Пошук

Айцец Гіяцынт Дэстывель Айцец Гіяцынт Дэстывель 

Прэзентацыя дакумента аб экуменізме падчас пандэміі

20 студзеня 2022 года ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага (Angelicum) пройдзе прэзентацыя дакумента: “Экуменізм падчас пандэміі: ад крызісу да магчымасцей”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Інфармацыяй падзяліўся ў эфіры Ватыканскага радыё айцец Гіяцынт Дэстывель, дырэктар Інстытута экуменічных даследаванняў у гэтай рымскай ВНУ.

Дамініканін адзначыў, што пандэмія закранула ўсе аспекты касцёльнага жыцця, а значыць, і экуменізм. Але, як ні парадаксальна, яна стварыла магчымасці для новых сустрэч і экуменічных ініцыятыў.

Год таму Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству папрасіла ўсе біскупскія канферэнцыі па ўсім свеце адказаць на некалькі пытанняў на тэму экуменізму “на месцах” і даць дадатковую інфармацыю.

“Мы атрымалі 88 анкет з усіх кантынентаў і абагульнілі гэтыя тэксты ў дакуменце. Можна сказаць, што гэты досвед змяніў і глыбока змяняе экуменізм, як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні”, - прызнаўся эксперт.
 

18 студзеня 2022, 11:05