Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Фаціма: санктуарый стане больш экалагічным

Кіраўніцтва санктуарыя ў Фаціме ўводзіць шэраг экалагічных інвестыцый у межах праекту Laudato si’, якія адначасова накіраваны на папулярызацыю зместу аднайменнай энцыклікі.

Ян Глінскі - Vatican News

Экалагічныя праекты ў санктуарыі Маці Божай Ружанцовай у Фаціме тычацца, між іншым, выкарыстання электрычнасці з аднаўляльных крыніц энергіі, перапрацоўкі адходаў і пашырэння “зялёнай” тэрыторыі.

Як паінфармавала Карма Радэйя, прэс-сакратар санктуарыя, мерапрыемствы будуць рэалізоўвацца на працягу бліжэйшых сямі гадоў. Фацімскія інвестыцыі ў экалогію з’яўляюцца “адказам на прароцкі крык Касцёла” пра памылкі чалавецтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Будзе пашырана сістэма фотаэлектрычных панэляў, змешчаных на даху базылікі Найсвяцейшай Тройцы ў Фаціме: да цяперашніх 1375 устройстваў дададуць каля 600 новых.

Па словах прэс-сакратара фацімскага санктуарыя, для змяншэння выкарыстання электрычнасці ў месцы культу будзе мадэрнізавана сістэма асвятлення: старыя лампы заменяць на светадыёдныя. Сёння ўжо рэалізавана 50% праекта.
 

15 кастрычніка 2021, 10:40