Пошук

Новы Патрыярх Армянскай Каталіцкай Царквы Бэдрас ХХІ Новы Патрыярх Армянскай Каталіцкай Царквы Бэдрас ХХІ 

Новы Патрыярх Армянскай Каталіцкай Царквы

Сінод Епіскапаў Армянскай Каталіцкай Царквы, скліканы Папам у Рыме на 22 і 23 верасня 2021 г., абраў новым Патрыярхам Кілікіі Армянскай архіепіскапа Рафаэля Франсуа Мінасяна, які прыняў імя Рафаэля Бедраса XXI.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Новаабраны прадстаяцель Армянскай Каталіцкай Царквы нарадзіўся ў 1946 г. у Бейруце. Вучыўся ў Патрыяршай семінарыі ў Бхамары, Папскім грыгарыянскім універсітэце і Папскім салезіянскім універсітэце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1973 г. Да 1982 г. быў настаяцелем армянскага катэдральнага сабора ў Бейруце, з 1982 па 1984 гг. быў сакратаром Патрыярха Аванеса Бэдраса XVIII. Займаўся выкладчыцкай і душпастырскай дзейнасцю ў Ліване і ЗША.

З 2004 г. кіраваў армянскай рэдацыяй тэлеканала Telepace. У 2005 г. быў прызначаны Патрыяршым экзархам Іерусаліма і Амана для католікаў армянскага абраду. У 2011 г. стаў Ардынарыем для вернікаў армянскага абраду ва Усходняй Еўропе.
 

23 верасня 2021, 15:06