Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Рыміні завяршылася штогадовая сустрэча свецкіх католікаў

У італьянскім Рыміні завяршылася 42-я штогадовая сустрэча свецкіх католікаў Італіі, якая з 1980 г. арганізоўваецца рухам Comunione e Liberazione. Яна праходзіў 22-25 жніўня на тэму “Мужнасць казаць я”.

Ян Глінскі - Vatican News

230 вядомых асоб у сферы палітыкі, спорту, культуры, Касцёла і навукі дыскутавалі на тэму бачання сябе ў свеце, які становіцца ўсё больш складаным. Сярод тэм, між іншым, было пытанне крызісу маладога пакалення і гаснучая надзея маладых на будучыню. Уздымалася тэма пандэміі, вакцынацыі і спосабаў знішчэння вірусу COVID-19. З’явіліся таксама тэмы, звязаныя з крызісамі ў Афганістане і на Гаіці. Асобныя сесіі прыцягнулі ўвагу звыш 250 тыс. чалавек, якія сачылі за дыскусіямі як на месцы, так і праз інтэрнэт.

Да ўдзельнікаў сустрэчы скіраваў сваё пасланне Францішак, які заахвоціў іх вырушыць у “братэрства”, бо грамадству патрэбныя “людзі, якія бяруць на сябе адказнасць за супольнае дабро”.

Падчас адкрыцця пасяджэння выступіў Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, які закрануў тэму вакцынацыі, назваўшы яе “канкрэтным абавязкам” і “самым дзейсным сродкам” барацьбы з каронавірусам.

Іншым важным пунктам сустрэчы была дыскусійная панэль з удзелам вядучых палітыкаў. 24 жніўня кіраўнікі шасці розных партый размаўлялі ў Рыміні больш за дзве гадзіны. Сярод іх былі, між іншым, былы прэм’ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ (“Рух пяці зорак”) і былы міністр унутраных спраў Італіі Матэо Сальвіні (Лего). Згаданыя палітыкі ў вострай палеміцы выказаліся на тэму грамадзянскага бюджэту.

Ад сакавіка 2020 г. Фонд сустрэчы сяброўства паміж народамі (Fondazione Meeting per l'amicizia fra i popoli), які арганізоўвае сустрэчы ў Рыміні, узначальвае Бернард Шольц з Германіі.
 

27 жніўня 2021, 10:32