Айцец Аліўе Мэр. Ілюстрацыйнае фота Айцец Аліўе Мэр. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец засмучаны гібеллю святара ў Францыі

Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю 9 жніўня 2021 г. французскага святара, а. Аліўе Мэра, правінцыяла Кангрэгацыі Місіянераў Манфартанаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“З вялікім смуткам я даведаўся пра забойства а. Аліўе Мэра. Скіроўваю мае спачуванні манаскай супольнасці манфартанаў у Сэн-Ларан-Сюр-Сэўр, у Вандэі, яго сям’і і ўсім католікам у Францыі. Запэўніваю вас у маіх спачуваннях і духоўнай блізкасці. Усім вам удзяляю благаслаўленне!”, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 11 жніўня прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI.

60-гадовы а. Аліўе Мэр быў забіты бежанцам з Руанды, які абвінавачваецца таксама ў падпале катэдральнага касцёла ў Нанце ў ліпені 2020 г. Святар быў настаяцелем манаскай супольнасці, якая аказвае дапамогу бедным і адкінутым грамадствам людзям. Раней спачуванні ў сувязі з гібеллю руплівага пастыра выказалі касцёльныя і дзяржаўныя ўлады Францыі.
 

11 жніўня 2021, 11:42