Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Біскуп: пажары нагадваюць пра значэнне клопату аб прыродзе

Занядбанне клопату пра стварэнне з’яўляецца цяжкім грахом супраць самаго Творцы, - cказаў у інтэрв’ю Vatican News арцыбіскуп Мікеле Пэнізі, пастыр архідыяцэзіі Манрэаль на Сіцыліі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У дзейнасці Касцёла павінна быць больш заахвочвання да клопату і адказнасці за наш супольны дом”, - сказаў італьянскі іерарх у сувязі з цяжкой сітуацыяй, выкліканай ляснымі пажарамі. Колькасць пажараў у Італіі сёлета дасягнула 1300-х.

“Важна, каб мы разам супрацоўнічалі на карысць абароны экасістэм і большага клопату пра супольны дом, які Бог даў нам, каб дбалі пра яго, а не знішчалі. У сувязі ў гэтым яшчэ трэба шмат зрабіць як у евангелізацыйнай, так і ў катэхетычнай сферы”, - падкрэсліў арцыбіскуп.

Іерарх заўжыў, што тэма клопату пра стварэнне была ўключана ў катэхетычныя праграмы на Сіцыліі, што выкліла крытыку з боку некаторых бацькоў, якія пыталіся пра тое, “што ёсць агульнага паміж сартыроўкай смецця і Евангеллем”. “Гэта паказвае як шмат яшчэ трэба зрабіць у сферы інтэгральнай экалогіі”, - лічыць арцыбіскуп Пэнізі.

Пастыр сіцылійскай архідыяцэзіі распавёў, што бліжэйшы ўсеітальянскі каталіцкі Сацыяльны тыдзень будзе прысвечаны тэме: “Планета, якую хочам мець: асяроддзе, праца, будучыня – усё звязана”. “Мы спадзяёмся, што пытанні, якія там будуць абмяркоўвацца, дасягнуць потым нашых парафій, бо тэма аховы асяроддзя, месцаў працы і клопату пра нашу будучыню тычыцца кожнага”, - сказаў арцыбіскуп Пэнізі.
 

09 жніўня 2021, 11:44