Кардынал Джордж Пэл Кардынал Джордж Пэл 

Кардыналу Джорджу Пэлу – 80

8 чэрвеня 2021 г. аўстралійскаму кардыналу Джорджу Пэлу, былому прэфекту Сакратарыята па эканамічных пытаннях, споўнілася 80 гадоў. Юбілей іерарх адзначае на радзіме, куды нядаўна вярнуўся з Рыма.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Кардынал Пэл нарадзіўся ў 1941 г. у горадзе Баларат на поўдні Аўстраліі. Яго бацька быў непрактыкуючым англіканінам, а маці – пабожнай каталічкай ірландскага паходжання. Малады Пэл меў добрыя спартыўныя здольнасці, але замест дасягнення пегамог у спаборніцтвах, вырашыў прысвяціць сябе служэнню Богу і людзям. У 1960 г. ён распачаў святарскую фармацыю: спачатку на радзіме, а потым у Рыме – у Папскім універсітэце Урбаніянум. 16 снежня 1966 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Першы чым вярнуцца ў Аўстралію будучы высокі іерарх абараніў дысертацыю па гісторыі Касцёла ў Оксфардскім універсітэце.

Займаўся душпастырскай і адукацыйнай дзейнасцю ў роднай Мельбурнскай архідыяцэзіі, быў рэдактарам дыяцэзіяльнага часопіса і рэкратарам духоўнай семінарыі. У 1987 г. св. Ян Павел ІІ прызначыў яго біскупам, а ў 1996 г. – арцыбіскупам Мельбурнскім. У 2001 г. іерарх стаў арцыбіскупам Сіднейскім і Прымасам Аўстраліі, а ў 2003 г. увашоў у Калегію кардыналаў. З 2013 па 2019 г. кардынал Пэл служыў у Ватыкане на пасадзе прэфекта Сакратарыяту па эканамічных пытаннях.

У гэты перыяд іерарх прайшоў праз цяжкія выпрабаванні. У Аўстраліі супраць яго былі выстаўлены абвінавачванні ў сексуальных злоўжываннях, якія нібыта мелі месца ў 1996 г. і 1997 г. Іерарх катэгарычна заявіў пра сваю невінаватавасць і адправіўся на радзіму, каб абараніць сваё добрае імя.

11 снежня 2018 г. прысяжныя суда ў Мельбурне прызналі яго вінаватым і прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі. З 27 лютага 2018 г. па 13 ліпеня 2019 г. пажылога кардынала ўтрымлівалі ў турме для самых небяспечных злачынцаў, перыш чым Вярхоўны суд Аўстраліі апраўдаў яго і адмяніў прысуд.

У турме іерарх вёў дзённік, нядаўна выдадзены ў выглядзе кнігі, на старонках якой ён падзяліўся думкамі пра жыццё ў зняволенні, Касцёл, працу ў Ватыкане, палітыку, грамадства і спорт. Кардынал прызнаўся, што прабачыў сваіх абвінаваўцаў і змог перажыць гэты перыяд толькі дзякуючы веры. 12 кастрычніка 2020 г. іерарх прыбыў у Рым, дзе быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі Францішкам.
 

08 чэрвеня 2021, 14:45