Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Штодзённыя трансляцыі папскага малітоўнага “марафону”(спасылкі)

Далучыцца да ружанцовага “марафону” ў інтэнцыі спынення пандэміі можна праз відэатрансляцыі, якія штодзённа ў 18.00 па рымскім часе ладзяцца з марыйных санктуарыяў свету. Прапануем спасылкі на прамыя эфіры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прысвяціць май малітве аб спыненні пандэміі каронавіруса заклікаў Францішак. 30 санктуарыяў свету ў гэтыя дні сталі месцамі ружанцовай малітвы ў гэтай інтэнцыі.

1 мая – ватыканская базыліка ў лучнасці з санктуарыем Маці Божай ва Уолсінгеме (Англія)
2 мая – санктуарый Збаўцы Езуса і Маці Божай у Элеле (Нігерыя)
3 мая – санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары (Польшча)
4 мая – базыліка Звеставання Пана ў Назарэце (Ізраіль)
5 мая – санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Нам’янгу (Паўднёвая Карэя).
6 мая – санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе (Бразілія)
7 мая – санктуарый Маці Божай Супакою і Добрага шляху ў Антыпола (Філіпіны)
8 мая – санктуарый Маці Божай у Лухане (Аргенціна)
9 мая – малая базыліка ў Ларэта (Італія)
10 мая – санктуарый Маці Божай у Нок (Ірландыя)
11 мая – санктуарый Маці Божай бедных у Банё (Бельгія)
12 мая – базыліка Маці Божай Афрыканскай у Алжыры (Алжыр)
13 мая – санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме (Партугалія)
14 мая – санктуарый Аздараўлення хворых у Вэланкані (Індыя)
15 мая – санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою ў Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна)
16 мая – катэдра Маці Божай у Сіднэі (Аўстралія)
17 мая – базыліка Беззаганнага Зачацця ў Вашынгтоне (ЗША)
18 мая – санктуарый Маці Божай у Лурдзе (Францыя)
19 мая – Дом Найсвяцейшай Панны Марыі ў Эфесе (Турцыя)
20 мая – санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Эль-Кобрэ (Куба)
21 мая – санктуарый у Нагасакі (Японія)
22 мая – бэнэдэктынскі кляштар Маці Божай у Мансэраце (Іспанія)
23 мая – базыліка Найсвяцейшай Панны Марыі ў Труа-Рыўер (Канада)
24 мая – санктуарый Маці Божай Лурдскай у Н’яўнлебіне (М’янма)
25 мая – базыліка Маці Божай Та’Піну (Мальта)
26 мая – базыліка Маці Божай у Гвадэлупе (Мексіка)
27 мая – грэка-каталіцкі санктуарый Маці Божай у Зарваніцы (Украіна)
28 мая – санктуарый Маці Божай у Альцётынгу (Германія)
29 мая – санктуарый Каралевы Лівана на пагорку Харыса (Ліван)
30 мая – санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Пампеях (Італія)
31 мая – Лурдскі грот у Ватыканскіх садах (набажэнства ўзначаліць Папа Францішак).
 

06 мая 2021, 11:40