Пошук

Францішак падчас Эўхарыстычнай адарацыі Францішак падчас Эўхарыстычнай адарацыі 

Будапешт: Эўхарыстычны кангрэс пройдзе афлайн з прысутнасцю Папы

Міжнародны эўхарыстычны кангрэс пачнецца 5 верасня 2021 г. Імшой на плошчы Герояў у цэнтры Будапешта. У наступныя дні, да 10 верасня, сход перамесціцца ў залу Hungexpo.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У апошняй заяве арганізатары запэўнілі, што паляпшэнне эпідэмічнай сітуацыі ў Венгрыі і прагрэсіўная вакцынацыя супраць COVID-19 даюць магчымасць арганізаваць мерапрыемства ў “рэжыме афлайн”. Яны падкрэслілі міжнародны характар падзеі. Запрашэнне прыняць удзел у ёй ужо прынялі, між іншым, кардыналы: Рабер Сара з Ватыкана, Ём Су Чжун з Сеула, Арані Жоао Тэмпеста з Рыа-дэ-Жанейра і Луіс Рафаэль I Сако з Ірака. Арганізатары таксама разлічваюць на прыезд замежных пілігрымаў. Яны заявілі аб гатоўнасці прыняць усіх, хто змесціць заяўку на сайце Кангрэса.

Праграма ўключае лекцыі, сведчанні, катэхізацыю, дыскусійныя сустрэчы і культурныя мерапрыемствы.

11 верасня пачнецца двухдзённы кульмінацыйны этап Эўхарыстычнага кангрэса. У гэты дзень кардынал Пэтэр Эрдо, Прымас Венгрыі, адправіць Імшу на плошчы Кошута, а затым узначаліць Эўхарыстычную працэсію да плошчы Герояў. На наступны дзень заключную Імшу Кангрэса ўзначаліць папа Францішак.
 

20 мая 2021, 11:27