Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардыналу Найп’е – 80: 126 кардыналаў-выбаршчыкаў

Арцыбіскупу-мітрапаліту Дурбана, у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Уілфрыду Фоксу Нап’е, 8 сакавіка 2021 г. споўнілася 80 гадоў. Ён страціў права ўдзелу ў канклаве і выбару Пантыфіка.

Іерарх з’яўляецца членам Калегіі кардыналаў на працягу 10 гадоў. Стаў біскупам, калі яму было менш за 40 гадоў. Як біскуп і кардынал, юбіляр прымаў і да гэтага часу прымае ўдзел у многіх важных касцёльных форумах, у тым ліку Сінодах Біскупаў, а з 1989 г. з’яўляецца членам Рады Сакратарыята Сінода. У красавіку 2005 г. і сакавіку 2013 г. удзельнічаў у двух канклавах, якія абралі Бэнэдыкта XVI і Францішка адпаведна.

У цяперашні час сярод 227 членаў Калегіі кардыналаў – 126 выбаршчыкаў, 14 з якіх былі прызначаны Янам Паўлам ІІ, 39 – Бэнэдыктам XVI і 73 – Францішкам. Сярод кардыналаў, якія не могуць карыстацца правам абрання Пантыфіка (101 іерарх), 49 “прызначаны” Янам Паўлам ІІ, 30 – яго пераемнікам і 22 – цяперашнім Папам.
 

09 сакавіка 2021, 08:56